Помнік байцам АТА ў Кіеве ў чацвер раніцай аблілі фарбай, а ўвечары спрабавалі падарваць.

Пра гэта паведаміў «Украінскай праўдзе» дарадца мэра Кіева па пытаннях добраўпарадкавання Дзмітрый Белацарковец.

Паводле яго слоў, пасля 22-й гадзіны ў бок помніка з дарогі кінулі самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Помнік не пашкоджаны. Ля яго засталася яма дыяметрам 50 см, глыбінёй 10 см.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна