Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, будзе павышана з 1 верасня з 31 да 33 рублёў.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 г. № 642, піша БелТА.

Памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый павышаны на 6,5%. Пры гэтым памеры карэктуючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцыраваных даплат з 1 верасня не змяняюцца, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняспісачная колькасць работнікаў бюджэтнай сферы - 859,2 тыс. чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна