На трасу будуць здзяйсняць пасадку самалёты і верталёты Узброеных Сіл Беларусі і Расіі.

Участак трасы М4 Мінск — Магілёў перакрыты раніцай у пятніцу для вучэнняў беларускай і расійскай авіяцыі. 

Дарога перакрытая аўтамабілямі ДАІ, на месцы таксама дзяжураць вайскоўцы, перадае карэспандэнт sputnik.by. 

Раней Мінабароны Беларусі паведамляла пра тое, што з 23 па 25 жніўня ў Беларусі пройдзе аператыўна-тактычнае вучэнне з выкарыстаннем авіяцыі. Беларускія і расійскія самалёты і верталёты будуць адпрацоўваць пасадку на аэрадромы Беларусі, у тым ліку і на ўчастак аўтатрасы.

Ваеннае ведамства адзначыла, што мерапрыемствы праходзяць у рамках падрыхтоўкі да вучэнняў Узброеных Сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017».

Сумесныя Вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня на шасці ваенных палігонах на тэрыторыі Беларусі. Запланаваны ўдзел у манеўрах каля 13 тысяч вайскоўцаў дзвюх краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна