Фота president.gov.by

Фота president.gov.by

— Не трэба ўсіх заганяць у рамкі, як у нас было калісьці. Школьная форма — трэба выбар даць людзям, — заявіў Лукашэнка ўчора на Рэспубліканскай педнарадзе. — Але гэта не значыць, што дзяўчынка будзе хадзіць і ў яе, прабачце, «трусішкі» бачныя. Ці нейкія джынсы з разарванымі каленкамі. Ну, недзе можна надзець. Але, як гэта называецца …

— Дрэс-код, — падказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

— Дрэс-код. Мацернае слова, але падыходзіць. Ён жа абавязвае да гэтага: якая прычоска, якое адзенне. Яно павінна быць недарагім. (…) Трэба прапанаваць некалькі варыянтаў гэтай формы школьнай. І каб было зручна і для дзяцей з пятай калоны (мы ж яе не выкінем, гэта ж нашы дзеці), і для нашых, звычайных дзяцей беларусаў, сапраўдных, якія любяць нашу радзіму, — сказаў учора кіраўнік краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна