AP

AP

У штаце Масачусэтс работніца бальніцы Мэвіс Ванчык выйграла самы вялікі ў гісторыі ЗША джэкпот, які дастаўся аднаму чалавеку. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Намінальны памер джэкпота — 758,7 мільёна даляраў. Жанчына, аднак, палічыла за лепшае атрымаць аднаразовую выплату памерам 480 мільёнаў даляраў, ці 336 мільёнаў пасля выплаты падаткаў. Пераможцы, якія выбіраюць рэгулярныя выплаты на працягу 30 гадоў, у суме атрымліваюць больш грошай.

53-гадовая Ванчык, у якой двое дарослых дзяцей, на працягу 32 гадоў займалася канцылярскай працай у аддзяленні медсясцёр медыцынскага цэнтра Mercy ў Спрынгфілдзе. Яна ўжо сказала свайму працадаўцу, што сыходзіць.

Гэты джэкпот — другі па велічыні латарэйны прыз у ЗША. Ён саступае выйгрышу ў Powerball памерам 1,6 мільярда даляраў, які, аднак, падзялілі тры пераможцы ў студзені 2016 года.

Ванчык купіла пяць квіткоў. У двух з іх нумар абраў камп'ютар, у трох — яна сама. У шчаслівым білеце, па яе словах, лічбы выбіраліся зыходзячы з дат нараджэння членаў сям'і.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?