Звярнуцца да гэтай працэдуры вырашыў муж 49-гадовай Цянь Вэнь Лянь, якая памерла ад раку лёгкіх і была згодная на тое, што пасля смерці яе цела будзе перададзенае для навуковых даследаванняў. У інтэрв'ю выданню Mirror ён распавёў, што сям'я першапачаткова вырашыла абраць крыагеніку, бо разглядала яе як «праект па захаванні жыцця».

Вэнь Лянь — жанчына, якую замарозілі. Фота: mirror.co.uk

Вэнь Лянь — жанчына, якую замарозілі. Фота: mirror.co.uk

У рамках гэтай працэдуры кампанія Yinfeng Biological Group, размешчаная ў горадзе Цзінань, змясціла цела Вэнь Лянь у кантэйнер з 2000 літрамі вадкага вадароду. Сам праект з'яўляецца міжнародным. У ім прымалі ўдзел адразу некалькі кітайскіх, а таксама адна амерыканская кампанія.

Пры сучасным стане тэхналогій крыакансервацыя людзей і жывёл незваротная: замарозіўшы чалавека, ажывіць яго немагчыма. Таму людзей падвяргаюць крыакансервацыі толькі пасля юрыдычна зафіксаванай смерці мозгу, у адваротным выпадку гэта было б забойствам.

Раней працэдуры крыакансервацыі праводзілі (і зараз рэгулярна праводзяць) толькі ў Расіі і ЗША. Юрыдычна крыасховішчы з'яўляюцца могілкамі (і трэба заўважыць, месца на гэтых могілках каштуе вельмі дорага).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?