Украінскія памежнікі знялі з цягніка расійскую спявачку Лаліту Міляўскую і перасадзілі яе на зваротны цягнік у Расею. Як распавяла артыстка ў інстаграме, яе знялі з цягніка ў 4 раніцы 23 красавіка на вакзале Канатопа ў Сумскай вобласці.

Міляўскай забаранілі ўезд ва Украіну, бо ў 2015 годзе яна пабывала ў Керчы. 

Украінскія ўлады раней неаднаразова забаранялі ўезд у краіну расійскім артыстам за наведванне Крыма ці раёнаў Данецкай або Луганскай абласцей, якія кантралююцца сепаратыстамі, у абыход украінскіх памежных пастоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна