На платформе метро станцыі «Інстытут культуры» сёння памёр пасажыр. Памерлы - мінчанін 1950 года нараджэння.

Як растлумачыў БелТА прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін, мужчыну стала дрэнна ў 9.46, выклікалі хуткую. Медыкі ўжо ў 10 гадзін прыступілі да аказання неадкладнай дапамогі. Аднак выратаваць чалавека не ўдалося. Папярэдні дыягназ - раптоўнае спыненне сэрца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна