Больш за 110 чалавек загінулі на працягу двух дзён у паўднёвай частцы Самалі ад голаду, выкліканага засухай.

«Гэта складаная сітуацыя для жывёлаводаў і свойскай жывёлы. Людзі таксама пакутуюць ад голаду і дыярэі. На працягу апошніх 48 гадзін у рэгіёне Бай загінулі 110 чалавек», — заявіў прэм'ер-міністр краіны Хасан Алі Хайрэ.

«Урад Самалі зробіць усё магчымае, каб выратаваць людзей, і мы заклікаем грамадзян краіны дапамагчы паміраючым самалійцам», — дадаў ён.

Асашыэйтэд Прэс адзначае, што ўлады ўпершыню паведамілі інфармацыю па загінулых у краіне з таго моманту, як у аўторак абвясцілі аб нацыянальнай катастрофе.

Паводле ацэнак ААН, каля 5 мільёнаў жыхароў Афрыканскага Рога маюць патрэбу ў дапамозе на фоне голаду.

У 2011 годзе з-за голаду ў Самалі загінулі 260 тысяч чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?