У 12-й гадзіне ў Брэсце запланавана трэцяя па ліку акцыі супраць дэкрэта №3.

У сваю чаргу з 11.00 да 15.00 на плошчы Леніна будзе арганізавана бясплатнае катанне дзяцей і бацькоў на конях, цягніку і электрамабілях. Паведамленні такога плану атрымалі 4 сакавіка брэстаўчане ад класных кіраўнікоў сваіх дзяцей.

У пятніцу стала вядома, што ўдзельніцу папярэдняй акцыі пратэсту Наталлю Папкову затрымалі нібыта за тое, што яна не з'явілася ў псіханеўралагічны дыспансер. Затрымалі яшчэ аднаго актывіста Андрэя Шарэнду. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна