У ЗША памёр акцёр Біл Пэкстан, які праславіўся пасля фільма «Чужыя», што выйшаў у 1986 годзе. Пра смерць Пэкстана паведаміла яго сям'я. Яму быў 61 год, перадае ВВС.

Rolling Stone

Паведамляецца, што прычынай смерці Пэкстана сталі ўскладненні пасля аперацыі. Прадстаўнікі сям'і не раскрылі ніякіх іншых дэталяў. Удава акцёра і дзве яго дачкі папрасілі паважаць іх права на прыватнае жыццё і не перашкаджаць смуткаваць «па каханым мужу і бацьку».

Біл Пэкстан нарадзіўся ў 1955 годзе ў Тэхасе. Ён пачаў здымацца ў 1980-х гадах, сыграўшы, у прыватнасці, эпізадычную ролю ў «Тэрмінатары» (1984).

Сярод найбольш вядомых работ Пэкстана — такія фільмы, як «Чужыя» (1986), «Драпежнік 2» (1990), «Праўдзівая хлусня» (1994), «Апалон 13» (1995), «Смерч» (1996) і «Тытанік» (1997).

Апошнім фільмам Пэкстана стала стужка «Жорсткія мары», якая выйшла летась.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?