Тысячы людзей узялі ўдзел у шэсці, зладжаным у цэнтры Масквы ў памяць апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, забітага 27 лютага 2015 года, паведамляе ВВС.

Заяўленая колькасць удзельнікаў мерапрыемства — 30 тысяч чалавек. Паводле ацэнак маскоўскай паліцыі, у маршы ўзялі ўдзел да 15 тысяч.

У шэсці ўдзельнічалі прадстаўнікі розных апазыцыйных партый і рухаў, у тым ліку ПАРНАС, «Яблык», «Салідарнасць» і незарэгістраваная Партыя прагрэсу Аляксея Навальнага.

Разгорнуты удзельнікамі маршу банер «Пуцін — гэта вайна» канфіскавала паліцыя, што прывяло да затрымкі пачатку маршу, піша РБК.

Лідару партыі ПАРНАС Міхаілу Касьянаву, які ўзначаліў калону, невядомы плюхнуў у твар зялёнкай. Расійскія СМІ паведамляюць, што зламыснік затрыманы паліцыяй.

Узгоднены сталічнай мэрыяй маршрут шэсця не ўключаў Вялікі Маскварэцкі мост, дзе адбылося забойства Нямцова. Марш прайшоў па леташнім маршруце: ад Пушкінскай плошчы па бульварах да Чыстых прудоў і адтуль на праспект Акадэміка Сахарава.

Reuters

Reuters

Арганізатары мяркуюць, што многія ўдзельнікі маршу пасля яго заканчэння захочуць ускласці кветкі да месца забойства Нямцова.

@aserofeev

@aserofeev

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы, у пары сотняў метраў ад Крамля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?