Уносіць плату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў Беларусі можна будзе з дапамогай адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 красавіка 2016 года нумар 280.
У прэс-службе беларускага ўрада растлумачылі, што новаўвядзенне дасць магчымасць спрасціць працэдуру прадастаўлення дакументаў ва ўстановы адукацыі для ўдзелу ў ЦТ.
Так, абітурыентам не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае факт аплаты, паколькі ўся інфармацыя аб плацяжах будзе акумулявацца ў сістэме АРІП. Доступ да яе атрымаюць установы адукацыі і Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Выкарыстанне АРІП дасць магчымасць аплачваць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні праз інтэрнэт і інфакіёскі.





