У 2016 годзе споўнілася 40 гадоў, як жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і часткі Кастрычніцкага раёнаў Мінска п'юць хлараваную ваду з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. А у 2018 годзе споўніцца 10 гадоў, як чыноўнікі пачалі «прапрацоўваць пытанне» пераходу Мінска на 100% водазабеспячэнне з падземных крыніц да 2020 года.
Спробы дамагчыся ад чыноўнікаў Мінгарвыканкама і супрацоўнікаў Мінскводаканала справаздачы аб праведзенай працы і канкрэтных планах ні да чаго не прывялі. У сувязі з гэтым грамадская ініцыятыва «Наша Кунцаўшчына» пачала публічную кампанію «За чыстую ваду!» Мэта кампаніі — аб'яднаць мінчан вакол праблемы хларавання вады і абавязаць чыноўнікаў даць справаздачу аб тым, што ўжо зроблена, заахвоціць Мінгарвыканкам і ўрад Беларусі выканаць свае абяцанні і цалкам перавесці Мінск на спажыванне вады з падземных крыніц.
У межах кампаніі падрыхтаваны тэкст калектыўнага звароту ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў, Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў і ў УП «Мінскводаканал».
Даведацца падрабязнасці, а таксама падпісаць зварот можна тут.





