7 красавіка адбылося развітанне са знаным літаратуразнаўцам, сябрам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Уладзімірам Міхайлавічам Казберуком, які пайшоў з жыцця 4 красавіка ва ўзросце 93 гадоў.
На вул. Альшэўскага, 12 адбыліся памінальная служба і грамадзянская паніхіда. Ушанаваць памяць спадара Уладзіміра прыйшлі яго родныя і блізкія, сыны Аляксандр і Дзмітрый і іх сем'і, а таксама сябры і калегі навукоўца Арсень Сяргеевіч Ліс, Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук.
З кветкамі і памятным вянком наведалі жалобнае мерапрыемства першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і памочнік старшыні СБП Усевалад Сцебурака.
Пахавалі Уладзіміра Міхайлавіча на Паўночных могілках у Мінску.





