10 снежня ў Гародні адбудзецца прэзентацыя амаль тысячастаронкавай багатаілюстраванай кнігі, праца над якой вялася пяць гадоў.

У складзе зборніка «Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі XII склікання: дакументы, факты, каментарыі» друкуюцца шматлікія дакументы і матэрыялы, датычныя дзейнасці парламенцкай апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання (1990—1995 гг.). Многія з іх публікуюцца ўпершыню, на аснове архіўных арыгіналаў. Тэксты дакументаў суправаджаюцца грунтоўнымі каментарамі ўкладальніка, а таксама багатым ілюстратыўным матэрыялам.

Змест кнігі можна глянуць ТУТ.

Для прэзентацыі кнігі з Менску прыедзе ўкладальнік, гісторык Аляксандр Кур’яновіч.

Будуць таксама прадстаўлены выдавецкія навінкі на гістарычныя тэмы:

Антанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.).

Леанід Рэйн. Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны.

Вячаслаў Насевіч. Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя.

Артурас Дубоніс. Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства.

Прэзентацыя пройдзе 10 снежня па адрасе: вул. Будзёнага 48а, пакой 100. Пачатак а 18:30.

Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна