agrolive.by

agrolive.by

У бліжэйшыя суткі, 20 жніўня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 6.. + 12°C, месцамі 2.. + 5°C, максімальная днём 19.. + 24°C.

21-22 жніўня тэрыторыя нашай краіныі застанецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Фінскім залівам і халаднаватых паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

У наступныя дні захаваецца халаднаватае надвор'е.

У пятніцу, 21 жніўня, без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы 4.. + 11°C, па поўдні месцамі да + 13°C, днём +18.. + 25°C.

У суботу, 22 жніўня, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 6.. + 13°C, па паўднёвым захадзе месцамі да + 15°C, днём +20.. + 27°C.

У сувязі з сухім надвор'ем на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокая пажаранебяспека, месцамі па поўдні,

а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах — надзвычайная пажарная небяспека.

Не забывайце пра асцярожнае абыходжанне з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?