Цяпло яшчэ вернецца, а да выходных надвор'е працягне вызначаць Скандынаўскі антыцыклон: паўночны вецер, халаднавата, але суха.

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Пра гэта паведаміў TUT.BY начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, на гэтым тыдні сярэдняя тэмпература будзе на 1—3 ніжэй за кліматычную норму.

У аўторак 18 жніўня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 + 12°С, у паўночна-ўсходніх раёнах 4 + 6°С, максімальная днём 16 + 22°С, па паўднёвым захадзе да + 24°С.

У сераду і чацвер, 19 і 20 жніўня, у краіне па-ранейшаму пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 4 + 11°С, максімальная днём 17 + 23°С.

У пятніцу, 21 жніўня, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 + 11°С, максімальная днём 17 + 24°С.

Да выходных паветра трохі пачне прагравацца і ўсталюецца больш цёплае, але па-ранейшаму ў большасці раёнаў сухое надвор'е, толькі па паўднёва-заходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 + 14°С, максімальная днём 20 + 27°С, па паўднёвым захадзе ў дажджах 17 + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?