Наймацнейшая залева абрынулася на Магілёў вечарам 12 жніўня. Ураганны вецер зрываў галіны дрэў і дахі, валіў дрэвы, бурыў бігборды. Па вуліцах несліся патокі вады. Стыхія прайшлася па цэнтры і ўсходняй частцы горада.

Ліўневыя каналізацыі не паспявалі справіцца з патокам дажджу. Затопленым апынулася скрыжаванне вуліц Першамайскай і Ціміразеўскай, хоць падчас капітальнага рамонту першай тут мянялі калектар на больш шырокі.

Па мосце на праспекце Міра падчас валадарства стыхіі працякаў сапраўдны ручай, а на плошчы Славы ўтварылася вялізная лужына. Рака Дубровенка ледзь не выйшла з берагоў. Затопленымі таксама былі праспект Пушкінскі, вуліцы Маўчанскага, Астроўскага, бульвар Няскораных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?