Морган Фрыман. Партрэт работы Кайла Ламберта, намаляваны на iPad
Амерыканскія даследчыкі паспрабавалі вылічыць вобраз дасканалага кандыдата ў прэзідэнты ЗША, але знайшлі цікавую асаблівасць электаральнай псіхалогіі, пра якую распавялі на старонках PLoS.
Людзі часцей галасуюць за мужчын 40-50 год. Як высветлілася, менавіта праз іх глыбокі, нізкі, басавіты голас. Хутчэй за ўсё, дзякаваць трэба далёкім продкам чалавека, якія следавалі за лідарам у літаральным, не ідэалагічным сэнсе.
Як тысячы год таму, так і сёння чалавек хутчэй даверыцца ўладальніку нізкага голаса, палітыка можа адысці на другі план.
Даследчыкі прадставілі паддоследным некалькі выдуманых палітыкаў з фота і біяграфіямі: перамешвалі тэксты са здымкамі і паказвалі на экране камп’ютара, прапануючы прагаласаваць. Аказалася, што людзі хутчэй галасуюць за мужчын 40-50 год.
Якраз у мужчын такога ўзросту голас звычайна найбольш глыбокі. Даследчыкі вырашылі праверыць сувязь электаральных пераваг з голасам: выдуманым палітыкам надалі розныя, вышэйшыя і ніжэйшыя галасы. Як аказалася, за «нізкіх» выдуманых палітыкаў прагаласавала 60-76% паддоследных. Пры гэтым паддоследныя асэнсоўвалі голас з сілай і кампетэнтнасцю кандыдата, а не яго ўзростам.
Залежнасць не адназначна дакладная, але, як паказала наступнае даследаванне, ў прынцыпе назіралася і на выбарах у амерыканскі Кангрэс у 2012 годзе: і рэспубліканцы, і дэмакраты перамагалі часцей, калі мелі нізкі голас. Патлумачыць гэта навукоўцы могуць толькі пячорнымі інстынктамі.
Вядома, людзям ад прыроды дадзеныя розныя, высокія і нізкія галасы. Але ёсць шэраг прыёмаў, каб зрабіць свой голас глыбейшым і багацейшым. Напрыклад, так, як раіць акцёр Гарэт Джэймсан:
Парада «голаса Бога», акцёра Моргана Фрымана яшчэ прасцейшая: часцей пазяхайце.





