Сацыяльная сетка «УКантакце» адключыла спасылкі на сайт «Інстаграм» — цяпер яны адлюстроўваюцца толькі ў выглядзе тэксту, клікнуць на іх нельга.

«Так, мы іх [спасылкі на Інстаграм] перастаём падсвятляць, але не выразаем. Яны таксама ў сябе спасылкі не падсвятляюць. […] Сінхранізацыю не чапаем», — паведаміў аперацыйны дырэктар «УКантакце» Андрэй Рагозаў.

Раней ён заяўляў, што сацсетка можа ў нейкі момант узмацніць палітыку адносна канкуруючых прадуктаў.

«УКантакце» адключыла спасылкі на «Інстаграм» праз два з паловай тыдні пасля запуску свайго аналага — фотапраграмы Snapster.

Паводле статыстыкі Google Play, праграма была запампаваная ад 100 да 500 тысяч разоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?