Жнівень яшчэ дасць нам магчымасць адчуць летнюю спякоту. Пра надвор'е на выходных распавяла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Святлана Рыбакова.

Летняя спёка ў Мінску. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Летняя спёка ў Мінску. Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

1 жніўня, у суботу, ноччу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны яшчэ магчымы кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6…+12°С, максімальная днём +17…+23°С, па поўдні паветра прагрэецца да +25°С.

2 жніўня, у нядзелю, чакаецца вельмі камфортнае надвор'е без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6…+11°С, месцамі да +13°С. Днём пацяплее, і максімальная тэмпература дасягне адзнак +20…+27°С, па паўднёвым захадзе месцамі да +29°С.

На наступным тыдні ў Беларусі ўсталюецца сапраўднае летняе надвор'е.

3—4 жніўня пераважна без ападкаў, толькі днём у панядзелак месцамі па поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9…+15°С, па поўдні месцамі да +18°С; максімальная днём +24…+31°С, толькі па поўначы краіны прахаладней, там +21…+23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?