Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі правядзе 31 ліпеня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які будзе прысвечаны прафілактыцы ДТЗ па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў руху.

Дзень пройдзе пад дэвізам «Заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца!»

«Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі яшчэ раз нагадаюць кіроўцам аб наступствах ліхацтва, правілах выбару бяспечнай хуткасці руху ў розных дарожных сітуацыях і адказнасці за парушэнні хуткаснага рэжыму, правядуць прафілактычныя акцыі для кіроўцаў», — распавялі ў прэс-службе УДАІ МВД Беларусі.

За 6 месяцаў перавышэнне хуткасці стала прычынай кожнага шостага дарожнага здарэння па віне кіроўцы — гэта 221 ДТЗ, у якіх загінулі і пацярпелі людзі. Штодня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі перарываюць больш за 1 тыс. парушэнняў хуткасных рэжымаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?