Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заклікаў сусветную супольнасць разгледзець альтэрнатыўныя варыянты склікаць трыбунал па авіякатастрофе малайзійскага «Боінга» над Данецкам.

«Правасуддзе павінна перамагчы. Давайце не будзем забываць: на гэтым рэйсе загінулі брытанцы. Сотні іншых людзей загінулі на гэтым рэйсе. Мы не можам дазволіць адной краіне стаць на шляху правасуддзя і пошуку праўды. Калі мы не можам заснаваць трыбунал праз ААН, то мы павінны разгледзець альтэрнатыўныя шляхі», — сказаў кіраўнік брытанскага ўрада.

Расійскае міністэрства замежных спраў таксама апублікавала заяву, у якім патлумачыла галасаванне ў Савеце Бяспекі ААН па «Боінгу»:

«Расійская Федэрацыя, якая усяляк імкнулася прадухіліць раскол у СБ ААН і перавесці пытанне ў канструктыўнае рэчышча, не палічыла магчымым прапусціць палітызаванае рашэнне, якое навязваецца Савету Бяспекі, прагаласаваўшы супраць яго».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?