Арыштаваных ва Украіне расіян Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева перавялі са шпіталя ў следчы ізалятар, паведаміла адвакат Ерафеева Аксана Сакалоўская.

«На гэты раз інфармацыя дакладная, іх сапраўды перавялі», — пацвердзіла яна.

Раней адвакат ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка Марк Фейгін заявіў, што, паводле яго інфармацыі, спецслужбы Расіі і Украіны вядуць перамовы аб абмене Саўчанка на Ерафеева і Аляксандрава.

Фейгін нагадаў, што «паміж Расіяй і Украінай працягвае дзейнічаць пагадненне аб прававой дапамозе, паводле якога, пасля запыту Украіны, Саўчанка, пасля прызначэння ёй прысуду, пакарання любога, хоць 25 гадоў, хоць 1 год, могуць адправіць адбываць пакараньне ва Украіну».

Аднак адвакат Ерафеева заявіла агенцтву РІА «Новості», што абмену затрыманых расейцаў на каго-небудзь «не будзе».

Здагадка Фейгина стала не першым такім паведамленнем. Раней расійскія СМІ публікавалі аналагічную інфармацыю, аднак у Службе бяспекі Украіны (СБУ) яе абвяргалі.

Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў былі затрыманыя на Данбасе 16 мая пасля баявога сутыкнення, у якім загінуў ўкраінскі ваенны. На допыце расіяне заяўлялі, што служаць у адным з падраздзяленняў расійскіх Узброеных сіл, а на тэрыторыі Украіны выконвалі разведзаданне.

У міністэрстве абароны Расіі заявілі, што Ерафееў і Аляксандраў звольніліся з ваеннай службы яшчэ ў снежні мінулага года.

У СБУ адзначаюць, што суд над расіянамі павінен адбыцца ў верасні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?