Тут і ніжэй фота: А. Навумчык via Onliner.by

Тут і ніжэй фота: А. Навумчык via Onliner.by

Беларускі мастак і візуальны артыст Аляксандр Міхаловіч правёў пікеты каля гіпермаркета ў Белай-Падляшскай (Польшча) і на польска-беларускай мяжы, а затым і каля польскага Міністэрства замежных спраў у Варшаве, распавядае Onliner.by. Асаблівасцю пікетаў стала палова машыны.

Аўтар хоча звярнуць увагу на жыццёвую праблему: маўляў, «беларусы — санітары Еўропы, якія вывозяць непатрэбныя ЕС тавары і пры гэтым сутыкаюцца з праблемамі ў атрыманні візаў».

Ён лічыць, што візіты беларусаў «на закупы» ў Еўропу патрэбныя еўрапейцам не менш, чым беларусам, якім прыходзіцца стаяць у чэргах па візы, а часам і атрымліваць штрафы. Але больш яго турбуе тое, што мэтай паездак беларусаў у Еўропу часцей становіцца спажыванне, а не адукацыя, гісторыя, мастацтва ці проста вандроўкі.

Машыну для інсталяцыі Аляксандр набыў у Польшчы, распілаваў з сябрамі за паўтара дня. Замацаваў колы так, каб паўмашыны можна было каціць. Затым начыніў манекенамі і тыповымі закупамі беларусаў.

Паводле яго слоў, палякі ля гіпермаркета цікавіліся акцыяй, а беларусы хмурыліся і адыходзілі ў бок. Рэакцыя мытнікаў была падобнай да апошніх. Пад МЗС ахоўнік патрабаваў прыбраць аўто («А як я яе магу прыбраць? Замест рухавіка — памперсы», — адказваў мастак) і выклікаў паліцыю, але штрафаваць аўтара не сталі.

Цяпер Аляксандр пакінуў паўмашыны ў Польшчы (пра лёс другой паловы не паведамляецца), але хоча выставіць інсталяцыю «санітараў Еўропы» ў галерэйнай прасторы Польшчы ці Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?