У Беларусі на гэтым тыдні тэмпература будзе трохі ніжэй за кліматычную норму. Умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

У аўторак ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да 17 градусаў. Днём чакаецца ад 19 градусаў па поўначы да 26 па поўдні краіны.

Кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы прагназуюцца днём у сераду. Таксама месцамі па паўночным захадзе магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Ноччу будзе плюс 10—17 градусаў, днём — 19—26 градусаў цяпла.

У чацвер ўмовы надвор'я будуць фармаваць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Скандынавіі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Раніцай і днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 градусаў цяпла, днём будзе ад 16 да 23, па поўдні — да 25 градусаў.

У пятніцу месцамі, у асноўным па паўночнай палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём магчымыя навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м / с. Ноччу будзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, днём — плюс 17—24.

У выхадныя надвор'е палепшыцца, паветра пачне прагравацца.

Пераважна без ападкаў будзе ў суботу, толькі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 градусаў цяпла, днём будзе 18-23, на поўдні — да 26 градусаў.

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе 6—13 градусаў, на паўднёвым захадзе — да 15. Днём паветра прагрэецца да 20—26 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да 27—29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?