У бліжэйшыя суткі, 24 ліпеня, ноччу па паўднёва-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах у асобных раёнах шквалісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 10 па паўночным захадзе да + 20°C па паўднёвым усходзе; максімальная днём +21.. + 27°C.

25 ліпеня будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 8 + 15°C, па поўдні месцамі да + 17°C; днём 23.. + 29°C, па поўдні +30.. + 32°C.

26 ліпеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +14.. + 21°C, днём +22.. + 29°C, па захадзе краіны халадней 19.. + 21°C, на ўсходзе краіны горача: 30.. + 34°C, у асобных раёнах да + 35°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?