Выходныя прынеслі розныя нечаканасці з надвор’ем для розных рэгіёнаў краіны. Праз Брэст пракацілася моцная навальніца са шквалістым ветрам.

А з паўночнага захаду на Беларусь паступала паветраная маса, якая пры сутыкненні з іншым паветрам дала вось такія цікавыя па форме аблокі.

Многія, хто гэта бачыў, згаджаюцца, што так, напэўна, выглядае неба перад Апакаліпсісам.

Сведчанні пра такія незвычайныя аблокі паступілі і з Глыбокага, і з Мядзельшчыны. Гэта дазваляе казаць, што незвычайны нябесны феномен быў бачны на захадзе Віцебскай і па поўначы Мінскай абласцей.

Мае фоты зроблены пад горадам Докшыцы, яго агні бачныя на гарызонце (на першым фота). 

Папярэджваючы закіды, што гэтыя карцінкі — прадукт апрацоўкі ў графічных рэдактарах, дадам, што ніякіх апрацовак такога кшталту да фота не прымянялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?