У выхадныя ў Беларусі да плюс 32°С, паведамляе сайт pogoda.by.

Reuters

Reuters

У суботу краіна будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу на ўсходзе рэспублікі, а днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў няўстойлівых вільготных паветраных мас. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў крайніх усходніх, а днём у заходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 7-14°С, днём плюс 21-27°С, у паўднёва-заходніх раёнах плюс 28-32°С.

У нядзелю праз Беларусь чакаецца перамяшчэнне кантраснага атмасфернага фронту з тэрыторыі Польшчы. Пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы, днём у асобных раёнах магчымы град. Раніцай і днём пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы плюс 13-20°С, днём плюс 19-26°С, у паўднёвых раёнах плюс 27-30°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0