«Адмова Еўрагрупы даць кароткую адтэрміноўку Грэцыі, каб правесці рэферэндум, нанесла цяжкую шкоду яе іміджу. Магчыма, непапраўную», — заявіў па выніках сустрэчы Еўрагрупы міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс.

AP

AP

«Прапановы крэдытораў Грэцыі былі тэхнічна неадэкватныя, уключаючы лічбавыя неадпаведнасці», — сказаў ён.

«Гэтыя прапановы таксама не маглі даць новай надзеі насельніцтву Грэцыі або інвестарам. Яны прадугледжвалі штомесячныя справаздачы і аналізы, зноў і зноў да канца снежня пад пагрозай адмовы ад наступнага траншу. Гэтыя прапановы былі няслушныя», — адзначыў міністр.

«У нашага ўрада не было мандата выбаршчыкаў прымаць такія прапановы, але ў нас таксама няма мандата і адхіліць прапановы крэдытораў, улічваючы ўвесь аб'ём наступстваў. Таму было прынята рашэнне аб правядзенні рэферэндуму», — сказаў Варуфакіс.

Варуфакіс называў сябе «бадзяжным марксістам». Пасля таго як ён на перамовах пачаў павучаць калег-міністраў Еўразоны, яны адмовіліся весці з ім перагаворы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0