Трэцюю перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў футбольным чэмпіянаце краіны.

27 чэрвеня ў 12-м туры каманда Вука Рашавіча выйграла ў Бабруйску ў аднаго з найбліжэйшых пераследнікаў «Белшыны» з лікам 2:0 (Бечырай, 12, з пенальці, Быкаў, 54). Раней дынамаўцы перамаглі «Слуцк» (2:0) і «Славію» (4:2).

Сёння вечарам пройдуць матчы «Шахцёр» — «Нафтан» і «Тарпеда-БелАЗ» — «Віцебск», у нядзелю — БАТЭ — «Дынама» Бр, «Мінск» — «Граніт», «Нёман» — «Слуцк» і «Гомель» — «Славія».

Становішча каманд: БАТЭ — 29 ачкоў (11 гульняў; розніца мячоў 15-1), «Дынама» Мн — 24 (12; 19-7), «Шахцёр» — 18 (11; 15-7), «Граніт» — 18 (11; 11-10), «Белшына» — 18 (12; 15-10), «Нафтан» — 16 (11; 13-11), «Гомель» — 14 (11; 11-12), «Мінск» — 14 (11; 7-11), «Дынама» Бр — 13 (11; 10-16), «Славія» — 12 (11; 15-15), «Нёман» — 12 (11; 10-13), «Тарпеда-БелАЗ» — 11 (11; 10-17), «Віцебск» — 8 (11; 8-20), «Слуцк» — 6 (11; 6-15).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?