На фота: Анатоль Лябедзька (другі справа) і Станіслаў Багданкевіч сустракаюцца з людзьмі на рынку ў Баранавічах, 25 чэрвеня 2015 года.
Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку 27 чэрвеня споўнілася 54 гады. Лябедзька нарадзіўся ў 1961 годзе ў сялянскай сям'і на Стаўпеччыне.
У палітыку ён прыйшоў, калі на выбарах 1990 года быў абраны ў Вярхоўны Савет.
Пасля спаўзання краіны да дыктатуры ён стаў у апазіцыю да рэжыму. Прайшоў праз турму і напады, у тым ліку праз турму КДБ пасля выбараў 2010 года.
Імаверна, менавіта Лябедзька стане кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Яго могуць падтрымаць праеўрапейскія палітычныя сілы і шырокі рух барацьбы за грамадзянскія і нацыянальныя свабоды.
0
0
0
0
0
0