Учора раніцай непадалёк ад гіпермаркета «Прастор», што ў мінскім мікрараёне Шабаны (д.182 па пр-це Партызанскім), знойдзены труп 34-гадовага будаўніка. Па характары цялесных пашкоджанняў мяркуецца, што яго моцна збілі. Асоба злачынцы не ўстаноўлена, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску распачата крымінальная справа. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

Сталічная міліцыя заклікае грамадзян садзейнічаць выяўленню абставінаў гібелі чалавека і просіць усіх, хто бачыў чалавека на фота з 22.00 24 чэрвеня да 0.00 25 чэрвеня на прыпынку грамадскага транспарту «Станцыя метро «Магілёўская», на прыпынку грамадскага транспарту «Вялікі Трасцянец», каля гіпермаркета «Прастор» або ў раёне названага гіпермаркета, звязацца з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку.

«Ёсць падставы меркаваць, што ў дадзенага чалавека ў гэты прамежак часу і ў гэтым месцы мог паўстаць канфлікт. Усіх, хто што-небудзь бачыў або ведае пра гэта, таксама просяць патэлефанаваць у міліцыю па тэлефонах 8 (029) 613-32-43, 8 (029) 346-90-45, 8 (029) 536-90-45, 8 (017) 340-02-02, 8 (029) 356-02-10», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0