Міністр культуры Украіны правёў сустрэчу з прадстаўнікамі прыватных музычных радыёкампаній.

Як гаворыцца на сайце ведамства, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел гендырэктар тэлерадыёкампаніі «Люкс», кіраўнік Цэнтра адвакацыі і лабіравання Незалежнай асацыяцыі тэлерадыёвяшчальнікаў, генпрадзюсар Business Radio Group, дырэктар радыё «DJFM», старшыня «Радыёкамітэта», дырэктар «Першай Украінскай медыягрупы», генпрадзюсар канцэрна «Укрмузпрам», дырэктар ТА «Прамень», гендырэктар радыёгрупы «Украінскі Медыя Холдынг», генпрадзюсар кампаніі «Mamamusic» і генпрадзюсар «Проста Рады. Ё».

Тэмай сустрэчы стала абмеркаванне магчымасці павелічэння квот на трансляцыю ўкраінскай музыкі ў радыёэфіры з 50% да 75% і іншыя механізмы падтрымкі творчасці ўкраінскіх выканаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?