Па Дзяржавіяслужбе Украіны будзе праведзена службовае расследаванне.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў прэзідэнт Пятро Парашэнка пасля заявы губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі на пасяджэнні дзяржкамісіі, дзе ён абвінаваціў кіраўніка службы Дзяніса Антанюка ў абслугоўванні алігархічных інтарэсаў манапаліста авіярынку.

«Сабраў старшыню Адэскай АДА і міністра інфраструктуры. Выслухаў аргументы А.Піваварскага і Саакашвілі. У выніку аб дзейнасці Дзяржавіяслужбы будзе праведзена расследаванне, падчас якога кіраўнік службы Д.Антанюк будзе адхілены ад выканання службовых абавязкаў», — заявіў Парашэнка.

Як вядома, напярэдадні Саакашвілі абвінаваціў Антанюка ў тым, што ён абслугоўвае алігархічныя інтарэсы манапаліста авіярынку, пасля паседжання камісіі дзяржавай, дзе падавалі дазволу на маршруты авіякампаніям.

«Я ўпэўнены, што вельмі хутка будуць выяўленыя карупцыйныя сувязі, якімі гэтае рашэнне прадыктавана, канкрэтным манапалістам, бо заробкаў тут ніхто не атрымлівае. Заробкі вы атрымліваеце ў канкрэтных людзей», — заявіў Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?