Амерыканская дзяржаўная служба кантролю за якасцю прадуктаў і медыкаментаў (Food and Drug Administration) дала прадуктовым кампаніям тры гады на тое, каб перабудавацца і цалкам прыбраць часткова гідрагенізаваныя транстлушчы з рэцэптуры печыва, тартоў, пончыкаў, пірожных, чыпсаў, вырабаў у фрыцюры ды іншых.

Транстлушчы ўтрымліваюцца ў маргарыне і танных сумесях для смажання. Маргарын атрымліваюць шляхам гідрагенізацыі расліннага алею. У яго «забіваюць» паветра, і вадкая маса ператвараецца ў брусок. У выніку гідрагенізацыі малекулы вадароду шляхам хімічнай рэакцыі ўбудоўваюцца ў малекулы тлушчу, і апошнія губляюць сваю першапачатковую структуру, набываючы новую, якая вельмі рэдка сустракаецца ў прыродзе.

Як мяркуюць медыкі, ферменты ў арганізме не распазнаюць чужынца, а печань рэагуе на транстлушч гэтак жа, як на стрэс — выпрацоўвае больш халестэрыну, які ў выніку адкладаецца на сценках крывяносных сасудаў.

Маргарыны былі надзвычай зручныя для вытворцаў: яны значна таннейшыя за масла, а цеста з маргарыну выходзіць не горшае, чым з масла.

У ЗША выводзяць з продажу не ўвесь маргарын, а прадукты з часткова гідрагенізаванымі транстлушчамі.

У Беларусі транстлушчы, маргарыны застаюцца дазволенымі і масава выкарыстоўваюцца ва ўсёй фабрычнай выпечцы.

Звычайна абмежаванні, уведзеныя на амерыканскім рынку, паступова распаўсюджваюцца на іншыя краіны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?