Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў правесці з Украінай перамовы аб працягу транзіту расійскага газу праз гэтую краіну пасля 2019 года.
Пра гэта паведаміў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на выніковай прэс-канферэнцыі.
Ён падкрэсліў, што «Газпром» не адмаўляецца ад гэтых перамоваў, але яго не задавальняюць умовы транзіту расійскага газу.
«Мы ніколі не падпішам кантракт на нявыгадных, несправядлівых, непрымальных для нас умовах кантракту на транзіт», — сказаў Мілер.
Ён адзначыў, што «Нафтагаз» хоча павысіць стаўку транзіту з цяперашніх $2,7 да $5 за тысячу кубаметраў на 100 км.
Раней намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў заявіў, што пасля заканчэння транзітнага кантракту з Украінай у 2019 годзе ні падаўжэння, ні заключэння новага кантракту не будзе ні пры якіх абставінах.





