Губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі на пасяджэнні камісіі Дзяржавія жорстка пасварыўся з кіраўніком службы Дзянісам Антанюком.

Адпаведнае відэа распаўсюджвае Hubs.

Саакашвілі абвінаваціў Антанюка ў тым, што ён абслугоўвае алігархічныя інтарэсы манапаліста авіярынку, пасля паседжання камісіі Дзяржавія, дзе давалі дазволы на маршруты авіякампаніям.

«Мяне цікавіць, каб людзі ляталі туды і назад танней. Там, дзе адна кампанія атрымлівае ўсе рэйсы, людзі танней лятаць не могуць. Вы сваім рашэннем прывялі да таго, што ў Адэсу прыляціць у два-тры разы менш турыстаў», — заявіў Саакашвілі.

«Я ўпэўнены, што гэтае рашэнне прадыктавана канкрэтным манапалістам, бо заробкаў тут ніхто не атрымлівае. Заробкі вы атрымліваеце ў канкрэтных людзей. Колькі ў вас заробак?», — пацікавіўся Саакашвілі ў Антанюка.

Старшыня Дзяржавія паведаміў, што атрымлівае 5,5 тысяч грыўняў.

«І вы жывяце на гэтую зарплату? Колькі білетаў у Адэсу вы можаце купіць на гэтыя 5,5 тысяч? Ці вы нікуды не лятаеце і ездзіце на «Запарожцу»? Не паверу», — заявіў Саакашвілі.

На гэта Антанюк прапанаваў Саакашвілі «перастаць плявузгаць».

«Я ад чалавека, які толькі што прадаў сваю дзяржслужбу алігархічнаму інтарэсу, не пацярплю абвінавачванняў у тым, што я плявузгаю», — пракрычаў Саакашвілі.

Антанюк прапанаваў Саакашвілі прыйсці да яго дадому і пераканацца, як ён жыве, але губернатар адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?