Сонца падчас успышкі 25 чэрвеня. Фота: NASA/SDO

Сонца падчас успышкі 25 чэрвеня. Фота: NASA/SDO

На Сонцы 25 чэрвеня адбылася чарговая ўспышка, скіраваная ў бок Зямлі, паведамляе NASA. Яна ўпісваецца ў серыю ўспышак, анамальных для такога часу. Пік успышкі прыйшоўся на 11:16 па Мінскім часе.

Паводле прагнозаў, на гэты раз шкоднае выпраменьванне наўрад ці пройдзе праз атмасферу Зямлі, але можа пашкодзіць касмічныя апараты на арбіце і збіць GPS.

Клас цяперашняй успышкі — M7.9, яна паходзіць з таго ж рэгіёну, што быў актыўным некалькі дзён таму. Клас папярэдняй успышкі 22 чэрвеня быў слабейшым, M6.5.

Ад папярэдняй успышкі на Зямлі назіралася самая магутная за 12 год магнітная бура. На 27—28 чэрвеня прагназуецца магнітная бура, заўважна слабейшая за папярэднюю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?