Фота: BBC

Фота: BBC

Каля 11 раніцы па мінскім часе тэрарысты здзейснілі напад на завод амерыканскай кампаніі Air Products у Сан-Кантэн-Фалаве (недалёка ад Грэнобля, Францыя), паведамляе France24.

Нападнікаў было прынамсі два. Адзін з іх зайшоў на тэрыторыю завода і падарваў сябе, параніўшы некалькі чалавек. Паведамляецца, што недалёка ад завода была знойдзеная адсечаная галава, распісаная тэкстамі па-арабску.

Адзін з нападнікаў трымаў падчас атакі сцяг «Ісламскай дзяржавы». Затрыманыя два чалавекі, падазраваныя ва ўдзеле ў нападзе. Паведамляецца, што адзін з затрыманых быў у полі зроку спецслужб з 2006 года праз экстрэмісцкія погляды, але ў 2008 назіранне за ім было прыпыненае.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд спешна пакінуў саміт лідараў Еўрасаюзу ў Брусэлі і сазваў экстраннае паседжанне ўраду. У тэлезвароце ён заклікаў грамадзян не слухаць заклікі радыкальных палітыкаў і прытрымлівацца французскіх каштоўнасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0