Увечары 24 чэрвеня ў Ашмянскім раёне памежнікі затрымалі парушальніка дзяржаўнай мяжы. Ім аказаўся грамадзянін 33-гадовы грамадзянін Літвы.

Як патлумачыў жыхар Каўнаса, ён на аўтамабілі разам з дзяўчынай пад'ехаў да пункта спрошчанага пропуску, каб сфатаграфавацца на фоне беларускай тэрыторыі. Фотасэт ён вырашыў завяршыць здымкам на фоне пагранічнага знака Рэспублікі Беларусь. Аднак, адправіўшыся да яго, малады чалавек не заўважыў, як перайшоў мяжу, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Літоўца спыніў пагранічны нарад, які знаходзіўся паблізу. Жыхар Каўнаса быў аформлены як парушальнік мяжы і пасля выплаты штрафу перададзены прадстаўнікам Службы аховы дзяржмяжы пры МУС Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?