Паводле паведамлення Белага дома, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін патэлефанаваў у чацвер прэзідэнту ЗША Бараку Абаму для абмеркавання сітуацыі на ўсходзе Украіны і барацьбы з радыкальнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Гэта быў першы прамы кантакт двух прэзідэнтаў з лютага.

Паводле заявы амерыканскай адміністрацыі, прэзідэнт Расіі пачаў размову з абмеркавання праблем нейтралізацыі баевікоў ІДІЛ ў Сірыі, прэзідэнт ЗША Барак Абама падкрэсліў у час размовы з прэзідэнтам Расеі, што ад Масквы чакаюць выканання ўзятых ёю на сябе абавязацельстваў у рамках Мінскіх дамоўленасьцей. Сярод іх — вывад расійскіх войскаў, ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі з тэрыторыі Украіны.

Прэзідэнты дамовіліся пра тое, што дзяржсакратар ЗША і міністр замежных спраў Расіі правядуць сустрэчу, на якой будуць абмяркоўвацца захады барацьбы з радыкальнымі групамі на Блізкім Усходзе. Барак Абама і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб неабходнасці падтрымліваць адзінства сярод шасцёркі краін, якія вядуць перамовы адносна будучыні іранскай ядзернай праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?