Як і Grumpy Cat, котка Луху з Пекіна (Кітай) жыве паўнавартасным жыццём, хаця па яе «выразе твару» гэтага не скажаш. The Daily Mirror называе яе самай сумнай коткай свету. Луху мае двух родных братоў, Баркера і Бардзі, у якіх пысы не выпраменьваюць песімізм. Ад братоў яна адрозніваецца і характарам. На момант публікацыі ў яе сумныя вочы глядзяць 33 тысячы падпісантаў.

Тут і ніжэй фота: @lanlan731 via Instagram

Тут і ніжэй фота: @lanlan731 via Instagram

Іншая зорка Instagram, безыменнае дрэва ля возера Вэтэрн (Швецыя) таксама не назавеш радасным. Як і сумным. Хіба падобным да брокалі — менавіта такім, распавядае Huffington Post, яго палічыў фатограф, які аднойчы зняў дрэва, потым зноў зняў яго, потым зноў… На праект Патрыка Сведберга падпісаліся больш за 17 тысяч чалавек, аўтар плануе адкрыць выставу ў афлайне.

Тут і ніжэй фота: @ thebroccolitree via Instagram

Тут і ніжэй фота: @ thebroccolitree via Instagram

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?