AFP
Сёння прадстаўнікі большасці апазіцыйных партый стварылі ініцыятыўную групу па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала жонка палітвязня Марына Адамовіч.
«Сёння мы стварылі гэтую групу і будзем ісці да акрэсленых задач. Пакуль гэта ўсё, што я магу сказаць. Ну і вядома, што кампанія па вылучэнні Статкевіча хутчэй маральная і мусіць паказаць людзям, што ў Беларусі не можа быць справядлівых выбараў, пакуль Мікалай і астатнія палітвязні за кратамі», — сказала Марына Адамовіч.
У той жа час яна падкрэсліла, што на сёння структура групы даволі гнуткая і не мае аднаасабовага кіраўніка.