Фота: Jean-Paul Pelissier, Reuters

Фота: Jean-Paul Pelissier, Reuters

Французскія таксісты перакрылі сталічныя аэрапорты Шарль-дэ-Голь і Парыж-Орлі і аэрапорты ў іншых гарадах, паведамляюць французскія СМІ. Прычына пратэстаў — мабільны сэрвіс таксі Uber. Міністр унутраных спраў заклікае да больш жорсткіх правіл для Uber, перадае Reuters.

Пратэсты супраць Uber дайшлі да гвалту — таксісты паляць шыны, б’юць шкло і перакульваюць аўтамабілі кіроўцаў Uber.

The Local раней паведамляла пра збітага таксістамі кліента Uber.

Uber прапануе ўладальнікам аўто падвозіць людзей за плату, а пасажырам — хутка знаходзіць перавозчыка праз мабільную праграму. Сэрвіс выходзіць таннейшым за таксі, што не падабаецца таксістам і заканадаўцам.

У Францыі Uber забаронены, але дзейнічае яго мадыфікацыя UberPOP. Яна дазваляе аказваць паслугі, падобныя да таксі — перавозчык «дзеліць машыну» з пасажырам, пры чым лічыцца, што не дзеля прыбытку, а дзеля раздзелу аплаты за бензін. Стаць перавозчыкам UberPOP можна без усялякіх ліцэнзій, кіроўцы не мусяць плаціць падаткі і адлічэнні. Гэта робіць звычайныя таксі неканкурэнтаздольнымі. Таксісты сцвярджаюць, што праз Uber прыбыткі ўпалі на траціну.

Фота: Le Figaro

Фота: Le Figaro

Фота: RicoDufour via Twitter

Фота: RicoDufour via Twitter

Фота: Charles Platiau, Reuters

Фота: Charles Platiau, Reuters

Фота: The Local

Фота: The Local

Фота: Thomas Samson, Getty Images

Фота: Thomas Samson, Getty Images

Фота: CNN

Фота: CNN

Фота: RTL France

Фота: RTL France

Супраць Uber пратэставалі ў многіх іншых краінах, але падобна, што французскія таксісты сталі першымі, хто перайшоў да маштабнага гвалту.

На сёння ў Беларусі Uber не дзейнічае, хаця нядаўна кампанія адкрывала вакансіі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?