Марка купальнікаў вялікіх памераў Swimsuits For All адна з тых кампаній, якія выступаюць супраць канцэпцыі ідэальнага «пляжнага цела». І новая рэклама лэйбла — чарговы крок у гэтай барацьбе.
Гераіняй свежых прома-матэрыялаў стала мадэль plus-size Дэніс Бідо, што пагадзілася зняцца ў відэа без якой-небудзь рэтушы.
— Наша місія — паказаць, што ў жанчыне няма нічога няправільнага. Час спыніць выбачацца. Я хачу, каб жанчыны пачуваліся ўпэўнена і сэксуальна, не баючыся быць сабой. Забудзьцеся ўсе правілы! — паведаміла манекеншчыца.
Уласна, слоган роліка, у якім Бідо прадэманстравала без усялякай сарамлівасці недасканаласці сваёй фігуры, так і гучыць: «Пляжныя целы. Мне няма за што выбачацца».