У Беларусі 10 тысяч ідэолагаў. Ідэолагі працуюць паўсюль — яны ёсць у кожным калгасе, райвыканкаме ці міністэрстве. Пасаду ідэолага знаходзім нават на «Белпошце»!
На сайце Мінпрацы ў агульным банку вакансій на сёння знаходзяцца 18 вакансій для ідэолагаў. Прапануюць заробак ад 2,5 да 5 мільёнаў рублёў.
Уладкавацца ідэолагам можна, да прыкладу, у калгас «Серп і молат», што ў Чавускім раёне на Магілёўшчыне. Заробак абяцаюць не ніжэйшы за 4 мільёны. Патрабаванні — аўто і вопыт працы.
Нават у цырках ёсць ідэолагі! Чым займаецца ідэолаг гомельскага дзяржаўнага цырка Аляксандр Хайкоў?
«Падпіска на газеты, і ветэраны ў мяне ёсць — адна ветэранка — ёй дапамогу трэба аказаць своечасова.
І прапаганда нашага жыцця — самага лепшага ў свеце. Людзям трэба данесці, так, ёсць перакосы нейкія, але ў цэлым мы жывём нармальна.
Трэба праводзіць тлумачальную працу. Наш лад жыцця трэба прапагандаваць. Вы глядзіце, колькі наш прэзідэнт правіць, вы ідзяце па вуліцы свабодна і нічога не баіцеся. Бо прэзідэнт прыціснуў усялякую шушару. Вось такія справы», — раскавзае пра сваю работу Хайкоў.