Фоты гэтага здарэння з'явіліся ў інтэрнэце. Іх размясціла групоўка, якая называе сябе «Пошуг». Раней яна заяўляла пра сябе ў графіці. Была і нашумелая гісторыя з фотамі, як юнака змусілі абарваць надпіс «Я — русскій» з майкі.

У «Пошугу» ёсць старонкі ў фэйсбуку і ўкантакце.

Беларускае слова «пошуг» — гэта выбліск святла альбо агню.

Сваім ідэйным кірункам «пошугаўцы» называюць этнаанархізм. У іх шэрагах ёсць як анархісты, так і нацыяналісты, людзі розных нацыянальнасцей. Сярод сваіх задач яны бачаць супрацьстаянне расійскаму шавінізму, імперству і абарона беларускага «я».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?