Пра гэта заявіў сёння Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл падчас казані пасля Боскай літургіі ў Свята-Васкрасенскім саборы Брэста.

Кіраўнік РПЦ адзначыў, што для яго вялікая радасць здзейсніць у гэтым велічным саборы Брэста ўрачыстую літургію.

«Мы знаходзімся на самым заходнім памежжы Святой Русі. Так яе называлі летапісцы і святыя ўгоднікі царквы не таму, што нашы людзі былі больш святымі, чым тыя, хто жыў у іншых месцах. Усякае было і на нашай зямлі: і святасць, і грэх, і любоў да Бога і богаадступніцтва. Ды і па колькасці храмаў Русь не заўсёды пераўзыходзіла сваіх суседзяў. Але ў чымсьці яна заўсёды пераўзыходзіла многія народы, чаму і стала называцца святой. Бо святасць была агульнанацыянальным ідэалам. Няма больш яркай і прывабнай мэты для людзей, як стаць падобным да святых людзей. І гэтая каштоўнасная дамінанта жыцця вызначала шмат у чым і культуру нашу, і кірунак нашай адукацыі, і літаратурную творчасць, і, нарэшце, светаадчуванне людзей, іх разуменне таго, што ёсць дабро і што — зло, куды трэба ў жыцця ісці, якія мэты дасягаць. Рэдка дзе святасць з'яўляецца нацыянальным ідэалам і нацыянальнай ідэяй», — сказаў патрыярх.

Гэты ідэал і вера, па словах Яго Святасці, дапамаглі народам вынесці лёсаванне цярпення і не страціць надзею ў гады вялікіх выпрабаванняў. «Менавіта ў гэтым сіла нашага народа, яго непераможнасць. Таму і свята Перамогі, 70-годдзе якой мы адзначаем у гэтым годзе, — не проста гістарычны дзень і свецкае свята. Яно мае вялікае духоўнае значэнне, бо вайна стала страшным экзаменам для ўсяго народа. Перад тварам страшнага ворага адбылося адраджэнне веры.

Там, у акопах на перадавой, за Брэстам і ў самой Брэсцкай крэпасці не было няверуючых людзей», — адзначыў кіраўнік РПЦ.

Ён назваў беларускі народ набожным, адзначаным нейкай асаблівай боскайй харызмай: спакоем, здольнасцю слухаць і чуць, набожнасьцю, пакорай, якія не з'яўляюцца слабасцю.

«Сёння я пераканаўся ў тым, што на заходнім памежжы Святой Русі існуе духоўная цвярдыня — праваслаўная царква Брэста», - сказаў на заканчэнне патрыярх.

У памяць аб сваім візіце ён падарыў Свята-Васкрасенскаму сабору старадаўнюю ікону з 12-ю святамі, а Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскага Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсёй Беларусі, а таксама епіскапу Брэсцкаму і Кобрынскаму Іаану — памятныя крыжы з панагіяй, вырабленыя ў гонар 1000-годдзя з дня смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Прадстаяцель пажадаў поспеху ўсяму беларускаму епіскапату і блаславіў вернікаў, якія сабраліся на набажэнства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?